А вынікі несуцяшальныя
На працягу лістапада раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў ходзе пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі абследаваў 24 гандлёвыя аб’екты, з іх 4 – грамадскага харчавання. Вынікі несуцяшальныя.
Вось некалькі прыкладаў “штрафнікоў”. У райпоўскім магазіне вёскі Востраў у продажы знаходзіліся замарожаныя бройлерныя кумпячкі і мармелад з сышоўшым тэрмінам годнасці. У аналагічнай гандлёвай кропцы вёскі Куршынавічы пакупнікам прапаноўваліся пельмені, на якія не было пацвярджаючых іх якасць дакументаў і маркіроўкі. Магазін вёскі Навасёлкі, які таксама належыць райпо, не мае цэнтралізаванага водазабеспячэння, а на дзень праверкі халадзільнае абсталяванне патрабавала ўборкі.
Асноўнымі парушэннямі на аб’ектах грамадскага харчавання з’яўлялася невыкананне праграмы вытворчага лабараторнага кантролю, што сведчыць не на карысць якасці рэалізуемай харчовай прадукцыі.
За выяўленыя парушэнні да адказнасці прыцягнуты вінаватыя асобы.
Пры пакупцы прадуктаў трэба звяртаць увагу на ўмовы яе захоўвання, тэмпературны рэжым, не мінаць увагай ярлыкі, этыкеткі, правяраць даты вытворчасці, тэрміны годнасці і быць прынцыповымі, калі сутыкнуліся з парушэннямі правіл гандлю.
Аляксандра МІХЕЙ,
урач-гігіеніст райЦГіЭ.