29 снежня 2015 года з 15.00 да 17.00 па папярэднім запісе будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама СЯРКОЎ Міхаіл Мікалаевіч, які курыруе пытанні эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, страхавой дзейнасці, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязяў.
Звярнуцца да Сяркова Міхаіла Мікалаевіча з пытаннямі, якія вас хвалююць, можна ў кабінет № 202 (2 паверх) Ляхавіцкага райвыканкама.
Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца да 28 снежня 2015 года да 13.00 па тэл. 2-49-59.