Жыллё з дапамогай

У Беларусі павялічваецца памер прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў на агульных падставах. Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў Указ № 503, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ва Указ ад 22 лістапада 2007 года № 585 «Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы».

У прыватнасці, памер такой дапамогі павялічваецца да:

40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) маладым сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго дзіцяці (цяпер – 20 БПМ);

80 БПМ пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей (цяпер – 40 БПМ);

100 БПМ пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей (цяпер – 50 БПМ).

Сума фінансавай падтрымкі разлічваецца зыходзячы з найбольшай велічыні БПМ у сярэднім на душу насельніцтва за апошнія два кварталы перад датай прадстаўлення крэдытаатрымальнікам неабходных для атрымання падтрымкі дакументаў.

З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2015 года БПМ зацверджаны ў памеры Br1 569 130, на перыяд з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года – у памеры Br1 567 810.

Для ўдасканалення парадку прадастаўлення фінансавай падтрымкі і з улікам 8-гадовай практыкі рэалізацыі Указа № 585 прадугледжваецца аднясенне да членаў маладой (шматдзетнай) сям’і толькі мужа і жонкі (бацькі або маці ў няпоўнай сям’і) і іх дзяцей (родных, усыноўленых, удачароных). Як растлумачылі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, гэта норма неабходна для выключэння выпадкаў, калі маладыя і шматдзетныя сем’і звяртаюцца за прадастаўленнем фінансавай падтрымкі на пагашэнне крэдыту, атрыманага іх бацькамі або іншымі блізкімі сваякамі. Акрамя таго, замацоўваецца права на прадастаўленне раней не выкарыстанай ільготы на фінансавую падтрымку.

У прэс-службе адзначылі, што ў перыяд дзеяння Указа № 585 мелі месца звароты крэдытаатрымальнікаў за фінансавай дапамогай па факце нараджэння, усынаўлення (удачарэння) другога дзіцяці (трэцяга і наступных дзяцей, двайнят, трайнят), якія не рэалізавалі па розных прычынах сваё права на фінансавую падтрымку па факце наяўнасці (нараджэння, усынаўлення, удачарэння) у сям’і першага дзіцяці (другога, наступных дзяцей). Дадатковых расходаў бюджэту ад прыняцця гэтай нормы не спатрэбіцца, паколькі яна не садзейнічае павелічэнню колькасці грамадзян, якія пападаюць пад дзеянне Указа № 585, а толькі стварае ўмовы для рэалізацыі прадастаўленых правоў, растлумачылі ў прэс-службе.

Дакументам таксама прадугледжваецца прадастаўленне фінансавай падтрымкі сем’ям, якія выкарысталі на будаўніцтва або набыццё аднаго і таго ж памяшкання больш як адзін крэдыт, зыходзячы з агульнай сумы запазычанасці, а таксама прынцып аднаразовасці прадастаўлення фінансавай падтрымкі ў мэтах выключэння фактаў неабгрунтаванага звароту за ёй. Рэалізацыя нормаў указа, якія прадугледжваюць павелічэнне ў два разы памеру прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі, прывядзе да павелічэння расходаў мясцовых бюджэтаў на агульную суму Br13,3 млрд. у год, астатніх нормаў указа – не. Прыняцце дакумента дасць магчымасць знізіць нагрузку на бюджэты шматдзетных і маладых сем’яў у перыяд выхавання дзяцей, адзначылі ў прэс-службе.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *