Мы – грамадзяне Беларусі
Удзельнічала ў маладзёжнай акцыі і Ляхавіччына: райкам БРСМ сумесна з аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі РАУС арганізавалі ў цэнтры пазашкольнай работы ўрачыстае ўручэнне пашпартоў 16-гадовым вучням школ горада і раёна.
Святочна ўбраная зала, дзяржаўная атрыбутыка, узнёслы настрой — усё адпавядала зместу ўрачыстай падзеі. З прывітальным словам да рабят звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук і старшыня раённага савета ветэранаў Генрых Траццяк.
Дзевяці нашым юным землякам галоўны дакумент уручылі Уладзімір Крук і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Віктар Чарняк. У руках шаснаццацігадовых — галоўны дакумент. Ганарова, адказна і вельмі радасна!
Падчас акцыі адбылася яшчэ адна ўрачыстая падзея. Генрых Траццяк і першы сакратар райкама БРСМ Тамара Пракап’юк уручылі пятнаццаці актыўным юнакам і дзяўчатам членскія білеты БРСМ.
Галіна КАНЬКО.