Дарагія землякі!
Дарагія землякі! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым 2016 годам!
2015-ы ўпісаў у гісторыю раёна новыя старонкі. Ён стаў годам адказных рашэнняў, новых перамог і цікавых падзей, падарыў нямала добрых успамінаў, дапамог набыць новы бясцэнны вопыт і даказаў, што на Ляхавіччыне ёсць галоўнае – працавітыя і добрасумленныя людзі.
Прыміце словы ўдзячнасці за шчырае і адказнае стаўленне да справы, за адданасць сваёй роднай зямлі, багацце душы і аптымізм, якія абавязкова дапамогуць справіцца з любымі цяжкасцямі і нададуць сілы для будучых здзяйсненняў.
Ад усёй душы жадаем вам, каб разам з навагоднімі святамі ў кожную сям’ю прыйшлі ўзаемаразуменне і шчасце, каб радасцю і душэўным цяплом напаўняўся кожны дом. Няхай надыходзячы год умацуе дабрабыт, дастатак і прынясе толькі добрыя перамены, стане годам новых дасягненняў, дазволіць ажыццявіць усе задуманыя планы і мары.
Здароўя ўсім і міру!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.