Начныя прагулкі і алкаголь – не для падлеткаў

У цёмны час асаблівую ўвагу супрацоўнікі РАУС надавалі вакзалам, паркам, дваровым і прышкольным тэрыторыям. Для недапушчэння фактаў продажу непаўналетнім алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, тытунёвых і піратэхнічных вырабаў у зону павышанага кантролю трапілі аб’екты гандлю ўсіх формаў уласнасці.
“Начны дазор” выявіў 12 правапарушэнняў, якія ўчынілі падлеткі. Так, на начной дыскатэцы ў Галаўнінскім СДК знаходзіўся ў нецвярозым стане 13-гадовы школьнік. Яшчэ 2 непаўналетнія пасля 23 гадзін былі на вуліцы без суправаджэння дарослых.
Намер шасці тухавічан (чатырох 17-гадовых і двух грамадзян 18 і 20 гадоў) адзначыць навагоднія святы закончыўся бойкай. Пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў непаўналетнія пабілі старэйшага таварыша. Дарэчы, абодва мужчыны былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўцягванне непаўналетніх у супрацьзаконныя дзеянні.
Выяўлена 6 фактаў ужывання непаўналетнімі алкаголю, чацвёра з іх прыцягнуты да адмі-ністрацыйнай адказнасці. За распіццё спіртнога двума школьнікамі, якія не дасягнулі 16 гадоў, давядзецца адказваць іх бацькам.
Каб дзеці не станавіліся “героямі” міліцэйскіх зводак, бацькі павінны ведаць пра іх інтарэсы і заняткі. Неабходна больш гаварыць з дзецьмі, цікавіцца іх справамі і адносінамі. І не час ад часу, а пастаянна.
Дзмітрый ДЫДЫШКА,
старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС.
Всё время удивляюсь спокойствию родителей и их крепкому сну, когда детей нет дома. Упустили ниточку в детстве- пожинают плоды сейчас