“Дом без насілля”
Так называецца рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая будзе праводзіцца з 1 па 30 красавіка. Яе мэтай з’яўляецца прыцягненне насельніцтва да праблем бытавога насілля, тлумачэнне грамадзянам неабходнасці садзейнічаць дзяржорганам у рашэнні задач па змяншэнні правапарушэнняў, якія ўчыняюцца на гэтай глебе.
Акцыя прадугледжвае выхаваўча-прафілактычную работу з насельніцтвам на тэму недапушчэння насілля ў сям’і, правядзенне спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў, вырашэнне праблемных пытанняў міжведамаснага ўзаемадзеяння пры прафілактыцы правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.
Тэлефоны “гарачай лініі” па пытаннях папярэджання дамашняга насілля: г. Мінск (8-017) 372-73-87, г. Брэст (8-0162) 45-62-15.