Зіма. Дарога. Увага

З 25 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіліся масіраваныя адпрацоўкі рэспубліканскіх дарог. За гэты час супрацоўнікі АДАІ РАУС выявілі 452 парушэнні ПДР, адзін вадзіцель затрыманы за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, 160 – за перавышэнне скорасных рэжымаў, 8 вадзіцеляў кіравалі транспартнымі сродкамі, не маючы правоў. Зарэгістравана 106 парушэнняў ПДР пешаходамі, 50 пешаходаў і веласіпедыстаў знаходзіліся на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення.

Зараз на дарогах склаліся няпростыя ўмовы. На мокрым, абледзянелым, заснежаным пакрыцці істотна ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў. Змяншаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай, у выніку чаго ўзнікае вялікая верагоднасць праслізгвання і прабуксоўкі шын аўтамабіляў аб паверхню праезнай часткі. Пры няправільных дзеяннях вадзіцеля ў гэтых умовах аўтамабіль можа стаць некіруемым, што вядзе да стварэння аварыйнай сітуацыі або ДТЗ.

Паважаныя вадзіцелі, памятайце, што зімовае ваджэнне патрабуе асаблівых навыкаў кіравання аўтамабілем. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць пра факты парушэння ПДР вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку пра знаходжанне на праезнай частцы нецвярозых асоб, паведамляць па тэлефоне 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *