“Гарэзлікі” падарылі калядны “Церамок”
У Падлескай Святадухаўскай царкве па традыцыi ў свята Нараджэння Хрыстова выступiлі рабяты з гуртка «Гарэзлiкi» з iнсцэнiроўкай «Церамок» па аднайменнай казцы. Дзецi віталi вернiкаў таксама вершаванымi вiншаваннямi i праваслаўнымi песнямі.
Пасля гэтага выступлення хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі землякоў, якiя самi не змаглі прыйсцi на прадстаўленне.
Радасць завітала ў дом да Еўдакii Якаўлеўны Бецька, якая не можа перамяшчацца без каляскi. Дзецi вiншавалi яе, спявалі, расказвалі вершы. У жанчыны на твары з’явiлiся слёзы, яна вельмi дзякавала рабятам. Удзельнiкi гуртка пабывалі і ў Валянцiны Мацвееўны Гатоўчыц, якая таксама была рада такой сустрэчы.
У гэта светлае i цудоўнае свята патрэбны падобныя эмоцыi i пачуццi, асаблiва для людзей пажылога ўзросту i тых, у каго абмежаваныя магчымасцi. Па прапанове настаяцеля Святадухаўскага храма айца Канстанцiна і прыхаджан дзяцей запрасілi на выступленне i ў Жарабковiчы.
Ларыса ГЛЕБ,
бібліятэкар Падлескай сельскай бiблiятэкі.