Выніковы дуэт. У Брэсце ўзнагародзілі пераможцаў творчага конкурсу

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Мурашкін і дырэктар абласнога філіяла Белпошты Валянціна Пух

13 студзеня ў Брэсце прайшло прэс-мерапрыемства для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі вобласці, арганізаванае Брэсцкім філіялам РУП “Белпошта” і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Пра важнасць узаемадзеяння паштавікоў і газетчыкаў гаварыў начальнік галоўнага ўпраўлення Аляксандр Мурашкін.

Вынікі падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2016 года падвяла дырэктар абласнога філіяла Белпошты Валянціна Пух, якая падзякавала журналістам за ўвагу да працы паштавікоў, за ўдзел у конкурсе, аб’яўленым Белпоштай да свайго 20-годдзя. Дырэктар філіяла ўручыла пераможцам творчага спаборніцтва падарункі, дыпломы і падзякі.

Падчас сустрэчы, якая атрымалася надзвычай цёплай, журналістаў вобласці пазнаёмілі з асаблівасцямі дзейнасці паштовай сувязі, былі прэзентаваны паштовыя навінкі, сярод якіх найбольш запатрабаваныя адпраўленні “1 клас” і ЕМS, комплекс паслуг па рассылцы рэкламных і інфармацыйных матэрыялаў, “Паштовы кур’ер”, “Па дарозе”, сэрвіс “Віншаванне ў канверце” і многія іншыя. На сайце belpost.by прадстаўлены не толькі шырокі спектр паслуг і зручнасцяў ад Белпошты, але і магчымасць набыць тавары ў паштовым інтэрнэт-магазіне. Журналісты пабывалі і ў магазіне “Паштовая лаўка”, у якім можна на адпраўленні ці сувеніры нанесці рэльефную пячатку сургучом, некалі вельмі папулярным у паштавікоў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Дырэктар Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта" Валянціна Пух у "Паштовай лаўцы". Тут на сувеніры і адпраўленні можна нанесці рэльефную пячатку сургучом.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *