Не такія, як усе

2 красавіка ў многіх краінах пазначана як Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі пра праблему аўтызму. Па сучасных даных дзіцячы аўтызм вызначаецца ў 40-45 выпадках на 10 тысяч нованароджаных, не менш за 60-70 немаўлят з 10 тысяч маюць расстройствы аўтыстычнага спектра.
Дзіцячы аўтызм — агульнае парушэнне развіцця, пры якім церпіць не якаясьці адна функцыя, а псіхіка ў цэлым, увесь арганізм. Яго прыкметы з’яўляюцца ва ўзросце да 3 гадоў. Пры аўтызме парушаецца здольнасць дзяцей мець стасункі, адэкватна рэагаваць на навакольных. Нярэдка такія дзеці гіперактыўныя ці рассеяныя, многія дрэнна спяць. У аўтычных дзяцей затрымана развіццё мовы, ім характэрны зніжаны парог дыскамфорту, павышаная ўвага да дэталяў пры адноснай абыякавасці да формы, памеру, асноўнага прызначэння. У большасці дзяцей з аўтызмам слаба развітая ці наогул не развітая здольнасць да пераймання, імітацыі.
Карэкцыйная работа пры такім захворванні павінна насіць комплексны характар, асобна ўзятыя медыкаментозная, псіхалагічная, лагапедычная дапамога не прыводзяць да трывалых станоўчых змен.
Альбіна ТУПАЛЬСКАЯ, урач-псіхіятр цэнтральнай раённай бальніцы.

One thought on “Не такія, як усе

  • 09/04/2011 в 20:28
    Permalink

    Учора бачыла такое дзиця з бацьками на аутобусным прыпынку — глядзець на гэта страшна, а як з гэтым жыць?
    Кольки маральных пытанняу узникае у галаве….

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *