Дзень дарожнай бяспекі
Першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Беларусі 29 студзеня, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выступяць у арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах, каб растлумачыць і нагадаць правілы дарожнага руху. Асноўную ўвагу інспектары будуць удзяляць пытанням выканання правіл дарожнага руху ў складаных умовах надвор’я ў зімовы перыяд. Вадзіцелям будуць дадзены тлумачэнні і парады, як кіраваць аўтамабілем на слізкіх дарогах.
Прадстаўнікі дарожнай міліцыі дадуць рэкамендацыі і пешаходам: па правілах пераходу праезнай часткі, выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага будзе надавацца тлумачэнню самым юным удзельнікам дарожнага руху правіл бяспечных паводзін на дарогах ва ўмовах недастатковай бачнасці, пры галалёдзе, пры пераходзе праезнай часткі з лыжамі, санкамі, канькамі.