Будучыня за навукай

Напрыканцы студзеня ў Драгічыне прайшла абласная канферэнцыя “З навукай у будучыню”. З 7 заяўленых ляхавіцкіх работ 5 былі адзначаны дыпломамі абласнога ўпраўлення адукацыі, 2 – пахвальнымі водзывамі.
За права быць лепшымі ў секцыі “літаратуразнаўства” змагаліся 12 работ. Перамога засталася за нашай зямлячкай: работа гімназісткі Ніно Квернадзэ “Міфалогія ў беларускіх прыказках” (настаўнік Святлана Ермаковіч) прынесла 11-класніцы дыплом I ступені.
– Ніно прадстаўляла даследаванне на ўзорнай беларускай мове. Прэзентацыя праходзіла па памяці, без апоры на  друкаванае выступленне, – адзначае намеснік дырэктара гімназіі, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Ермаковіч.
У Жарабковіцкай СШ адразу 2 дыпломы III ступені і пахвальны водзыў. 10-класніца  Аляксандра  Махнач з настаўніцай біялогіі Галінай Бунель давалі гідраэкалагічную ацэнку водаў ракі Шавялёўка і вадасховішча вёскі Зарытава, а 9-класніца Вольга Войтуль з настаўніцай Галінай Навумік даследавалі праблему выбару ў фантастычных апавяданнях Кіра Булычова. Пахвальны водзыў у секцыі “грамадазнаўства” у Дар’і Жалнярэвіч (настаўніца Святлана Пальчык).
Дыплом III ступені ў секцыі “хімія і экалогія” ў вучня 9 класа СШ № 1 Аляксея Асаскала (настаўнік Сяргей Абярган), у секцыі “геаграфія XXI стагоддзя” – у старшакласніка СШ № 2 Кірыла Сцепаненкі (настаўніцы Марыя Ракуць і Аксана Тагановіч).
Пахвальным водзывам у секцыі “гісторыя” адзначана вучаніца Тухавіцкай СШ Мілана Канановіч (настаўніца Святлана Зубік).
Гімназістку Ніно Квернадзэ чакае рэспубліканскі этап канферэнцыі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Будучыня за навукай

  • 07/02/2016 в 23:57
    Permalink

    Радуюсь, когда вижу среди отмеченных дипломами наряду с городскими, и селькие школы. Молодцы , ребятишки! Стараются, исследуют, развиваются. Сегодня сельские школы ничуть не уступают в подготовке городским.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *