Хлебная работа
Хлебная – у даным выпадку зусім не сінонім нейкай асаблівай матэрыяльнай выгады. Сэнс самы што ні ёсць прамы: работа Міхаіла Антановіча звязана з прадуктам нумар адзін. Непасрэдна і ў такой ступені трывала, што доўжыцца ўжо амаль 3 дзесяцігоддзі. Банальныя словы пра любоў да прафесіі гаварыць не станем – узгадаем пра вернасць – прафесіі, свайму кааптрансу. Справа ж вадзіцеля-экспедытара не самая простая і зусім не лёгкая. У прамым сэнсе, паколькі прадугледжвае яшчэ і абавязкі грузчыка. Латок з боханамі хлеба цягне прыкладна на пуд. Колькі іх, гэтых кантэйнераў, набіраецца за працоўную змену, можна сабе ўявіць. І памножыць на адлегласць, якую даводзіцца штозменна пераадольваць вадзіцелю-эспедытару з хлебам у руках.
Звыклым для Міхаіла і яго калег з’яўляецца нестандартна ранні пачатак працоўнага дня. Дачакацца духмянай загрузкі і стартаваць у рэйс ужо ў 6 гадзін у іх не лічыцца нечым незвычайным – гэта пастаянная практыка, іх стыль работы.
Невялікі аўтафургончык з красамоўным надпісам на баках штодня “чаўночыць” па гарадскіх вуліцах – ад адной крамы да другой. За дзень такіх прыпынкаў на маршруце Міхаіла Антановіча можа быць і паўтара, і два дзясяткі. Нібы багатага сваяка ў госці, яго чакаюць у кожным магазіне горада.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
также хлебной является и профессия массажиста. Курсы массажа