Дапамога супраць рэцыдыву. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць асноўны этап прафілактычнай акцыі “Крок насустрач
Пытанне папярэджання рэцыдыўнай злачыннасці з кожным годам становіцца ўсё больш актуальным. Асобамі, якія не працуюць, не вучацца і маюць судзімасць, учыняецца значная частка злачынстваў.
З 12 па 19 лютага на тэрыторыі раёна праходзіць асноўны этап прафілактычнай акцыі “Крок насустрач”, накіраванай на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці і аказанне асобам, якія маюць судзімасць, дапамогі ў працоўным і бытавым уладкаванні.
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя РАУС сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама акажа садзеянне ў вырашэнні пытанняў працаўладкавання ўсім прадстаўнікам гэтай катэгорыі, што звернуцца за дапамогай (кантактны тэлефон упраўлення 2-36-36, крымінальна-выканаўчай інспекцыі 2-45-61).
Эльдар ВІЛЬЧКОЎСКІ, начальнік РАУС.