Колы не вінаватыя. З 10 па 25 лютага на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

З 10 па 25 лютага на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму сярод вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых двухколавых транспартных сродкаў.

Матацыкл – транспарт, які вабіць, у першую чаргу, лёгкасцю, манеўранасцю і скорасцю. Аднак, гэта яшчэ і малаўстойлівая машына. Прычым, і вадзіцель, і пасажыр практычна не абаронены, што павялічвае цяжкасць наступстваў пры дарожна-транспартным здарэнні. Па статыстыцы, з усіх ДТЗ з удзелам матацыклістаў у 70 працэнтах выпадкаў вінаваты вадзіцелі двухколавай машыны.

Асноўныя прычыны здарэнняў па віне матацыклістаў – перавышэнне скорасных рэжымаў, адсутнасць навыкаў ваджэння і правоў на кіраванне транспартным сродкам катэгорый А, АІ, АМ, кіраванне ў нецвярозым стане, эксплуатацыя няспраўнага або пераабсталяванага матацыкла.

Кіруючы матацыклам, неабходна быць уважлівым і разважлівым, умела і абдумана карыстацца яго скораснымі магчымасцямі. Матацыкл павінен быць зарэгістраваным і тэхнічна спраўным. Выкарыстанне моташлема з’яўляецца абавязковым – гэта дазваляе знізіць колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў галавы на 45 працэнтаў.

Часткай 1 арт. 18.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адмі-ністрацыйных правапарушэннях за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама за перадачу кіравання ТС асобе без правоў прадугле-джаны штраф у памеры ад 5 да 20 БВ.

Такое ж паўторнае парушэнне на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за падобныя парушэнні караецца штрафам у памеры ад 20 да 50 БВ.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *