15 лютага ў нашай краіне адзначаецца ўрачыстая і ў той жа час жалобная дата – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзень, калі ўсе мы аддаём даніну глыбокай павагі ваеннаслужачым, якія выконвалі свой грамадзянскі абавязак на тэрыторыі іншых дзяржаў, садзейнічалі ўстанаўленню спакою і міру на зямлі.
Схіляемся перад памяццю нашых землякоў, чыё жыццё абарвалася ў гарачых кропках, раздзяляем боль з тымі, хто страціў на той вайне сваіх родных і блізкіх.
Мы ўдзячны тым, хто выстаяў і вярнуўся дамоў. Вашы мужнасць і адданасць воінскай прысязе – яркі прыклад грамадзянскасці і патрыятызму для многіх пакаленняў.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра вам і вашым сем’ям.