Будзь асцярожны, пешаход!

Пра тое, што флікер можа выратаваць жыццё, наўрад ці нехта не чуў. Тым не менш, выкарыстоўваюць святлоадбівальныя элементы на верхнім адзенні далёка не ўсе пешаходы і веласіпедысты, што рухаюцца па праезнай частцы ў цёмны час сутак. І менавіта такія неабачлівасць і абыякавасць да ўласнай бяспекі найчасцей становяцца прычынай гібелі гэтых удзельнікаў дарожнага руху.

З пачатку года на дарогах вобласці адбылося 17 ДТЗ з удзелам пешаходаў, 2 чалавекі загінулі, 16 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У трагічнай статыстыцы фігурыруе і Ляхавіцкі раён: у абодвух ДТЗ, зарэгістраваных сёлета, загінулі людзі. Адзін з пешаходаў не быў пазначаны флікерам.

З 19 па 28 лютага на Брэстчыне праходзіць дэкада па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак “Асцярожна, пешаход!”.

АДАІ нагадвае: большасць такіх ДТЗ адбываецца на неасветленых ці малаасветленых участках дарог паблізу населеных пунктаў. Пешаход бачыць аўтамабіль з уключанымі фарамі і разлічвае, што вадзіцель яго таксама заўважыў. На жаль, так бывае не заўсёды…

Маленькі флікер – вялікі памочнік у справе бяспекі на дарозе. А вы не забыліся прымацаваць яго да партфеля ці верхняга адзення вашага дзіцяці? А ўзяць з сабой?

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *