Непраходны варыянт
На мінулым тыдні ў рэдакцыю патэлефанавалі жыхары вуліцы Клецкай у райцэнтры: скардзіліся, што пасля дажджу выбрацца з дома ў горад ці, наадварот, дабрацца да сваіх дамоў становіцца вельмі і вельмі няпростай задачай – не толькі пешшу, але і на аўтамабілі. “А днямі па вуліцы не змагла праехаць хуткая дапамога,” – падзяліліся набалелым людзі.
Да здымку, зробленага фатакарам “ЛВ”, па вялікім рахунку, патрэбен толькі адзін каментарый – адказных службаў.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.