Галоўны дзень сакавіка
Мілыя зямлячкі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!
Гэта вясенняе свята – цудоўная нагода выказаць вам словы глыбокага прызнання, шчырага захаплення, павагі і любві. Вы дорыце жыццё, саграваеце свет сваім цяплом, дабрынёй і пяшчотай. Дзякуючы вашаму цярпенню, клопатам і прыроднай мудрасці, непарушнымі застаюцца вечныя каштоўнасці – дом, сям’я, мацярынства і дзеці. Жанчыны паспяхова шчыруюць у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сферы адукацыі і ахове здароўя, культуры, гандлі, удзельнічаюць у грамадскім жыцці.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і любві. Няхай вясновы настрой, клопат і ўвага родных і блізкіх не пакідаюць вас ніколі, а кожны новы дзень прыносіць радасць.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.