З днём нараджэння, Канстытуцыя!
Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з адным з галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя не толькі спалучыла ў сабе багаты гістарычны вопыт беларускага народа, умацавала прававыя, палітычныя і эканамічныя асаблівасці дзяржавы, але і дакладна вызначыла стратэгію далейшага развіцця краіны. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
Захоўваць Асноўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць – абавязак кожнага з нас.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.