Каб ля вады не было бяды


Прыйшло цяпло, з 20 мая пачаўся купальны сезон, і таварыства выратавання на водах яшчэ раз нагадвае ўсім, што ад вас саміх у першую чаргу залежыць ваша здароўе і жыццё. Адпачывайце і купайцеся толькі ў адведзеных для гэтага месцах. У нашым раёне іх тры: гарадскі пляж на рацэ Ведзьма, зоны адпачынку на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава і ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Чайка” ў вёсцы Галаўнінцы.
На вялікі жаль, за чатыры месяцы бягучага года па вобласці ад вады пацярпеў 21 чалавек, у тым ліку і адзін чалавек з нашага раёна. У 2010 годзе на вадаёмах вобласці абарвалася жыццё 9 школьнікаў, у тым ліку і аднаго з нашага раёна. У час школьных канікулаў неабходна трымаць пад пастаяннай увагай адпачынак дзяцей, не пакідаць іх без кантролю. Расказвайце дзецям пра неабходнасць строга захоўваць меры перасцярогі падчас купання і адпачынку ля вады. Калі недалёка ад дому ёсць вадаёмы, студні, рэзервуары, то знаходзіцца побач з імі дзеці павінны толькі пад наглядам дарослых. Не пакідайце малалетніх дзяцей ля вады без нагляду!
Нельга забываць пра асцярожнасць і рыбакам. Калі адпраўляецеся на рыбалку на лодцы, памятайце, што яна павінна быць укамплектавана выратавальным кругам, а кожны рыбак трэба каб меў выратавальную камізэльку. У мінулым годзе патанула 14 рыбакоў, у тым ліку і адзін у нашым раёне. Большасць пацярпелых знаходзілася ў нецвярозым стане.
Калі выконваць усе меры перасцярогі, то і адпачынак ля вады будзе прыемным.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай
арганізацыі АСВОДа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *