Майстар прыгожай усмешкі

Кожны рух, кожны дотык зубнога ўрача Ядвігі Макарэвіч дакладны. Амаль за паўстагоддзя прафесійнай практыкі Ядвіга Пятроўна стала ў сваёй справе асам. Шлях у прафесію яна пачынала ў 1967 годзе ў Мядзведзічах, праз год маладога медыка перавялі ў Ліпскую ўрачэбную амбулаторыю. З таго часу яна дапамагае мясцовым і жыхарам суседніх вёсак захаваць здаровую ўсмешку. Цяпер яна лечыць і пацыентаў у Тухавічах.

– Адказная, добразычлівая, карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод калег, многія з якіх менавіта ў яе вучыліся майстэрству, – гаворыць пра Ядвігу Пятроўну ўрач стаматолаг-хірург Ала Праневіч.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *