Шлях да сэрца спажыўца. СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” яго добра ведае

Смачны асартымент мясцовага малочнага завода зноў папоўніўся: у дэсерта “Лакамка” з’явіліся новыя варыяцыі – з макам і разынкамі. Прыйшліся па смаку і раскупляюцца ахвотна.
Зацікавіла спажыўцоў і яшчэ адна прапанова ад гэтай славутай вытворчасці. Малочнакіслы, нізкакаларыйны, узбагачаны біфідабактэрыямі напітак “Маслянка” набірае папулярнасць, калі можна так выказацца наконт харчовага прадукту. Першая пробная партыя яго была выпушчана ў вельмі сціплым аб’ёме – 200 пакетаў. Сёння – ужо ў 6 разоў больш, і гэта, перакананы спецыялісты СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, не мяжа: смакавыя якасці, карысць і цана супалі найлепшым чынам для аматараў здаровага харчавання.

Дарэчы, павялічыўся і пералік прадукцыі прадпрыемства з маркіроўкай “Натуральны прадукт”. Яна з’явілася на 28-працэнтнай смятане, малацэ тлустасцю 3,2 і 3,6 працэнта, масле сялянскім.
Перафразуем вядомы афарызм і атрымаем: шлях да сэрца спажыўца ляжыць праз страўнік, ва ўсякім разе, калі гэта датычыць харчовай прадукцыі. Калектыў Ляхавіцкага малочнага завода на чале з дырэктарам Вячаславам Жукоўскім гэта ведае дакладна, даражыць меркаваннем і выбарам пакупнікоў і робіць усё магчымае, каб гэты выбар быў на карысць іх прадукцыі. Атрымліваецца!
Вольга СВЯТЛОВА.

Р.S. Магчыма, не ўсе ведаюць, але СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” актыўна займаецца дабрачыннасцю. Як расказалі ў цэнтральнай раённай бальніцы, нядаўна прадпрыемства аказала спонсарскую дапамогу для набыцця партатыўнага кардыярэгістратара, які будзе выкарыстоўвацца для выяўлення кардыялагічнай паталогіі пры абследаванні ў аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі ЦРБ.
За такі падарунак калектыву завода і яго кіраўніку Вячаславу Жукоўскаму ўдзячна не толькі адміністрацыя райбальніцы, але і тыя, каму прыбор зможа дапамагчы ў дыягностыцы.

One thought on “Шлях да сэрца спажыўца. СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” яго добра ведае

  • 05/04/2016 в 12:15
    Permalink

    Много езжу по другим районам, наведываясь при этом в магазины. Среди многообразия молочной продукции выбираю свою, Ляховичскую. Она проверена временем и качеством. Вкусно и полезно. Новинки всегда вызывают интерес. Надо купить!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *