Адзінствам моцныя. Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас са святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
20 гадоў назад быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Гэтым дакументам быў закладзены падмурак галоўнага інтэграцыйнага праекта дзвюх краін – Саюзнай дзяржавы.
У нашай агульнай гістарычнай спадчыне нямала слаўных дат, але Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі мае асаблівае значэнне. Ён з’яўляецца сімвалам адзінства і ўзаемаразумення, неразрыўнай блізкасці лёсу і культурных традыцый, развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва.
За мінулыя гады нямала зроблена на шляху яднання брацкіх народаў. Няхай і далей сумесная праца і ўзаемная падтрымка служаць залогам упэўненасці ў нашай агульнай будучыні, спрыяюць паляпшэнню дабрабыту людзей.
Здароўя вам, шчасця і аптымізму. Няхай мір і спакой пануюць у вашых сем’ях, а ўдача і поспех заўсёды будуць вашымі спадарожнікамі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.