Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Агонь літасці не ведае

У ноч з 27 на 28 сакавіка ў рэанімацыйнае аддзяленне Ляхавіцкай райбальніцы з апёкамі твару і цела дастаўлена жыхарка вёскі Ураджайная 1936 года нараджэння. Нягледзячы на прымаемыя медыкамі меры, праз некалькі гадзін яна памерла.

Намеснік начальніка райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Траяноўскі патлумачыў, што пажылая жанчына і раней атрымлівала траўмы з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку і падчас выпальвання сухой расліннасці. Што здарылася на гэты раз – высвятляецца. Пакуль вядома, што ў мінулую нядзелю дачка гаспадыні, якая жыве разам з маці, паехала па справах у Баранавічы, а калі вярнулася дамоў, убачыла, што здарылася бяда…

Сын, маці і… гарэлка

РАСК раследуе крымінальную справу, узбуджаную па артыкуле 154.1 Крымінальнага кодэкса (катаванне) у адносінах 34-гадовага жыхара вёскі Літва. Як высветлілася, на працягу года сын здзекаваўся над 53-гадовай маці. Па словах начальніка РАСК Віталія Лабанава, пацярпелая не заяўляла ў міліцыю, спадзявалася, што сын выправіцца.

У справе ёсць яшчэ адна важная акалічнасць: і падазроны, і яго ахвяра злоўжываюць алкаголем.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *