Няхай вас заўважаць. З 4 па 10 красавіка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход»
З 4 па 10 красавіка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход».
Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі людзей на дарозе застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. З пачатку года на тэрыторыі вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістравана 32 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі і 29 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Рост колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў адзначаецца на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, дзе сёлета зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 пешаходы загінулі. Адзін з іх у цёмны час сутак не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.