Лес падрос за тыдзень на 48 тысяч дрэўцаў. І гэта толькі ў Ляхавіцкім раёне

Амаль 300 нашых землякоў прынялі ўдзел у маштабнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, якая штогод збірае нераўнадушных да стану прыроды людзей. У прымнажэнні зялёнага багацця раёна мог паўдзельнічаць кожны, папярэдне ўзгадніўшы з лясгасам месца і аб’ект клопату.
Да 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета мясцовыя настаўнікі і школьнікі, лесаводы, работнікі сельвыканкама, цэха дрэваапрацоўкі, прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў заклалі сквер. Роўнымі радкамі на паўгектарнай плошчы тут прапісаліся пакуль яшчэ невялікія і кволыя бярозкі і рабінкі, якія праз пэўны час набяруць сілу і зашумяць-загамоняць лісцем, аддзячаць людзям ценем і прахалодай у сонечны дзень.
Дэсант бээрэсэмаўцаў з гарадскіх школ на чале з педагогамі, мядзведзіцкіх школьнікаў з настаўнікамі, работнікаў лесу, РАНС, педагогаў Востраўскай СШ шчыраваў на пасадцы елак і сосен, на навядзенні парадку, — расказала рэдакцыі намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка.
Як вынік – у лясных масівах раёна на 48 тысяч дрэўцаў стала больш, убрана 14 кубаметраў смецця, ачышчаны лес і ўзбочыны аўтадарог на плошчы каля 12 гектараў.
”Тыдзень лесу-2016” завяршыўся, але кожны, хто прымаў у ім удзел, цяпер будзе адчуваць павышаную адказнасць за давераныя прыродныя багацці. І не толькі за сваё ”імянное” дрэва.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота  з архіва райкама БРСМ.

One thought on “Лес падрос за тыдзень на 48 тысяч дрэўцаў. І гэта толькі ў Ляхавіцкім раёне

  • 13/04/2016 в 14:32
    Permalink

    У леса стало больше друзей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *