Турысты Ляхавіччыны адкрылі сезон /фота/
9 красавіка школьнікі Ляхавіччыны адкрылі чарговы турыстычны сезон. У лясным масіве ля вёскі Набярэжная ўдзельнікі штогадовага раённага спаборніцтва, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза нашага земляка Гаўрыіла Здановіча, змагаліся за званне лепшага ў спартыўным арыентаванні. Нягледзячы на пахмурнае і дажджлівае надвор’е, рабяты з 9 каманд не гублялі запалу і энтузіязму. З компасам і картай яны спрытна пераадольвалі лясную дыстанцыю, упэўнена пракладвалі маршрут і знаходзілі кантрольныя пункты.
Перамогу святкавала каманда СШ № 1 (трэнер Міхаіл Бубнаў), на другім месцы гімназісты (трэнер Віктар Яварчук), замкнула тройку лідараў каманда Малагарадзішчанскага ДС-СШ (трэнер Надзея Лапіч). Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і прызамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Надзея ЛАПІЧ,
дырэктар цэнтра турызму і краязнаўства.