Язда па правілах павінна быць цвёрдым правілам

Аналіз аператыўнай абстаноўкі на дарогах сведчыць, што кожны год у красавіку-маі праблему дарожнага траўматызму абвастраюць вадзіцелі двухколавых механічных транспартных сродкаў.
Невыкананне скорасных рэжымаў, кіраванне ў нецвярозым стане, парушэнне правілаў абгону і манеўравання з’яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам матацыклістаў. Нярэдкія выпадкі, калі пакарыць жалезнага каня спрабуюць людзі, якія не маюць на тое права.

Толькі ў мінулым годзе ў краіне ўчынена 439 “матацыклетных” ДТЗ, у якіх 50 чалавек загінулі і 460 атрымалі траўмы. На тэрыторыі нашага раёна летась байкеры ў дарожныя аварыі не траплялі. А вось годам раней меў месца трагічны выпадак.
Па-ранейшаму не губляе актуальнасці праблема недысцыплінаваных паводзін на дарозе вадзіцеляў двухколавых машын. На фоне росту ў краіне мотапарку, нярэдка гэты факт выступае ў якасці спадарожніка, з’яўляецца прамой прычынай дарожных аварый, а то і трагедый.
У мэтах прафілактыкі і своечасовага папярэджання здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, узмацнення кантролю за выкананнем правілаў дарожнага руху, у перыяд з 15 па 29 красавіка на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя “Мотарух – без парушэнняў”.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

2 thoughts on “Язда па правілах павінна быць цвёрдым правілам

  • 20/04/2016 в 16:01
    Permalink

    Самый опасный вид транспорта — мотоцикл. Но почему-то не все мотоциклисты понимают, что дорога не прощает ошибок. С получением «корочек» на право управления байком, должны твёрда уяснить, что наглое нарушение ПДД всегда ведёт к беде

  • 20/04/2016 в 19:56
    Permalink

    Самый опасный «вид» — это ПЕШЕХОД… который слишком самоуверен, любое транспортное средство, за долю секунды не остановить !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *