Прафілактыка — гэта іх работа
Калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі невялікі (тут працуе 37 чалавек), але дружны і зладжаны. Урачы, памочнікі ўрачоў, фельчары, лабаранты клапоцяцца пра здароўе землякоў — яны ў адказе за прафілактыку разнастайных хвароб, імунізацыю насельніцтва, займаюцца санітарна-асветніцкай работай. Такі шырокі спектр дзейнасці прадугледжвае і шырокае кола абавязкаў.
Аддзел эпідэміялогіі ўзначальвае вопытны ўрач Васілій Скараход. Арганізаваць работу яму дапамагаюць памочнікі ўрача Ірына Літвіненка, Валянціна Бацкалевіч, Ларыса Кендыш і Пётр Рамейка. Валянціна Бацкалевіч у райЦГіЭ працуе 30 гадоў, яна адказвае за імуна-прафілактыку насельніцтва, а таксама вядзе пытанні прафілактыкі туберкулёзу. Ларыса Кендыш ужо 20 гадоў займаецца прафілактыкай вострых кішэчных інфекцый, кантралюе ўмовы знахо-джання хворых ва ўстановах аховы здароўя горада і раёна. Да таго ж Ларыса Іванаўна – старшыня прафсаюзнай арганізацыі, менавіта да яе са сваімі праблемамі звяртаюцца члены калектыву.
Кожны працоўны дзень для работнікаў райЦГіЭ распісаны амаль што па хвілінах. Бо падтрымліваць эпідсітуацыю ў належным стане ў раёне лягчэй і танней, чым стабілізаваць пасля таго ці іншага збою.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ