Памераць ціск? Калі ласка, у аптэку
20 красавіка па ўсёй краіне прайшла медыка-асветніцкая акцыя, прымеркаваная да Дня прафілактыкі хвароб сэрца. У гэты дзень выязны медпункт працаваў у цэнтральнай раённай аптэцы № 56, усе жадаючыя мелі магчымасць прама тут памераць ціск, пры неабходнасці атрымаць экстранную дапамогу, пракансультавацца наконт прыёму ў доктара, а таксама вызначыць сваю вагу і даведацца індэкс масы цела (як вядома, атлусценне – адна з прычын развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб).
Менавіта яны апошнім часам нязменна лідзіруюць сярод прычын смяротнасці, у тым ліку і ў нашым раёне. Правакуюць такія захворванні стрэсы, шкодныя звычкі (асабліва злоўжыванне алкаголем і курэнне), нерацыянальнае харчаванне, маларухомы лад жыцця.
Як расказала ўрач-валеолаг райбальніцы Таццяна Усцюшкова, летась у нашым раёне зарэгістравана каля 10 тысяч выпадкаў сардэчна-сасудзістых хвароб, сёлета – больш за 3,5 тысячы.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.