Сола для скрыпкі

Для дзяцей, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, праведзены дзень музыкі. Арганізаваць яго дапамаглі выкладчыкі і навучэнцы школы мастацтваў, якія запрасілі рабят на канцэрт. Прыйшлі на імпрэзу і рабяты, што адпачываюць у спартыўным лагеры “Колас”. У гля-дзельнай зале быў аншлаг.

У гэты дзень гучала скрыпка, фартэпіяна, домра, выступалі салісты і ансамблі. Нібы зачараваныя, усе слухалі музыку. Акрамя гарачых апладысментаў дзеці дарылі юным музыкантам спецыяльна падрыхтаваныя для іх  букецікі  палявых кветак.

Алена РАВІНСКАЯ,
дырэктар школы мастацтваў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *