Гол!

Трэнер Васілій Бут-Гусаім і яго вучні Максім Лойка і Анастасія Пабягайла.

Вялікі дар – трапіць у вароты і прамахнуцца – у варатара. Так, калі скарыстацца іранічна-жартаўлівым тонам, можна выразіць сутнасць футбола.
У сузор’і трэнера Ляхавіцкай ДЮСШ Васілія Бут-Гусаіма не адна запаленая футбольная зорка. У тым ліку Максім Лойка і Анастасія Пабягайла. Іх гульню заўважылі і ацанілі, запрасілі абараняць, у складзе каманд свайго ўзросту, гонар Брэстчыны. Гуляюць, б’юць па варотах і не трапляюць у варатара. Няхай ёсць яшчэ недахопы ў тэхніцы і мала тактычнай мудрасці – усё гэта цалкам кампенсуецца шчырасцю паводзін на футбольным полі, самаадданасцю, настроем на перамогу. Верыцца, што асноўныя перамогі ў іх яшчэ наперадзе.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *