З пашанай да беларускіх сімвалаў

Штогод у другую нядзелю мая беларусы адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Галоўныя сімвалы краіны аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў жыцці Айчыны – ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. Яны заўсёды даюць магчымасць адчуць і зразумець: Беларусь – гэта ўсе мы.

У Ляхавічах цырымонія адбылася 8 мая на плошчы Леніна. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, моладзь, гараджане і вяскоўцы, дэлегацыя гасцей з Польшчы сабраліся, каб ушанаваць сімвалы беларускай дзяржавы.  Са святам прысутных павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч.
Ганаровае права ўзняць флаг сёлета даверылі людзям, якія сваімі працоўнымі і спартыўнымі дасягненнямі, удзелам у грамадскіх справах заслужылі ўсеагульную павагу, — галоўнаму інжынеру СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Аляксандру Клапатку, старшыні раённай арганізацыі   ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”  Генадзію Лойку, выхаванцы ДЮСШ Кацярыне Мацулевіч (на здымку).
Святочны настрой гараджанам і гасцям райцэнтра стваралі самадзейныя калектывы раёна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *