Пад наглядам

Прафілактыка рэцыдыўных злачынстваў – адзін з вельмі значных накірункаў работы праваахоўных органаў. У ёй выкарыстоўваюцца разнастайныя формы і метады, сярод якіх – і выязныя пасяджэнні назіральнай камісіі. Нядаўна такое прайшло пры Альхоўскім сельвыканкаме.
На пасяджэнне былі запрошаны 11 асуджаных, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Для іх падрыхтавалі тэматычныя відэафільмы, лекцыю пра прававыя наступствы судзімасці, буклеты з прафілактычным зместам. У аднаго з асуджаных на пасяджэнні вырашылася пытанне з працаўладкаваннем.
А вось у адносінах ляхавічаніна, які пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі ўжо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, быў устаноўлены прэвентыўны нагляд. Цяпер у выпадку парушэння яго патрабаванняў суд можа прыняць рашэнне аб назначэнні меры пакарання: арышце на тэрмін да 3 месяцаў ці пазбаўленні волі тэрмінам да года.
Мікалай СМАРШЧОК,
старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *