Факт-экспрэс-навіны

  • · З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з прафесійным святам – старшы дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Алена ПАЛУЯНЧЫК; за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём эканаміста – намеснік дырэктара па эканоміцы КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”Алена КСЁНЖЫК.

Падзячнае пісьмо райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, дасягнутыя вынікі ў раслінаводчай дзейнасці і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння адрасавана галоўнаму аграному ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалаю КАПЛЫНОВУ.

  • · КАМУНАЛЬНЫЯ ПЫТАН-НІ. У чацвер, 14 ліпеня, “прамую лінію” з жыхарамі Брэстчыны правядзе генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне ЖКГ” Сяргей Аляксандравіч ЛАБАНАЎ. Ён будзе адказваць на пытанні з 18 да 21 гадзіны па тэлефоне ў Брэсце 8-0162-23-96-21.
  • · СВАЯ СПРАВА. РУП “Брэсцкі ЦСМС” 15 ліпеня праводзіць “гарачую тэлефонную лінію” для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва па тэме “Пацвярджэнне адпаведнасці ў Мытным саюзе”. Кансультацыі можна атрымаць з 14 да 17 гадзін па тэлефоне ў Брэсце 8-0162-28-57-11.
  • · ПЕСНЯ РОДНІЦЬ СЭРЦЫ. У мінулую нядзелю аматары народнай творчасці ўшаноўвалі Ліпскі народны хор, якому споўнілася 55 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *