Пяты Усебеларускі народны сход пачаў работу
22-23 чэрвеня ў Мінску праходзіць пяты Усебеларускі народны сход. На яго сабраліся дэлегаты з усіх куткоў краіны – лепшыя працаўнікі розных галін народнай гаспадаркі, спецыялісты, рабочыя, кіраўнікі. Тыя, каму землякі даверылі асобы гонар – прадстаўляць свой рэгіён на ўсебеларускім форуме, на якім вызначаецца шлях развіцця краіны на бліжэйшыя гады. Сярод 2500 удзельнікаў сходу – 350 дэлегатаў ад Брэстчыны, у тым ліку 7 – ад Ляхавіцкага раёна.
Працуе гарачая лінія
Падчас правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу працуе гарачая тэлефонная лінія: 22 чэрвеня 2016 года з 11.00 да 18.00 і 23 чэрвеня 2016 года з 10.00 да 13.00. Кожны жадаючы можа пазваніць па шматканальных тэлефонах:
(8-017) 276-00-00, (8-017) 282-00-00 і задаць пытанні, якія хвалююць, выказаць пажаданні.