Мы – маладыя! У мінулую нядзелю ў парку культуры і адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ляхавічане святкавалі Дзень моладзі /фота/

Ад воднай прахалоды і чыстага ляснога паветра бліжэй да вечара ў мінулую нядзелю спяшаліся ляхавічане ў парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча на святкаванне Дня моладзі. “Рытмы маладосці” сёлета прайшлі весела, заўзята, музычна, з драйвам.

Са святам прысутных павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень. Кожны неабыякавы мог паўдзельнічаць у акцыі “За любімы горад”, ініцыяванай райкамам БРСМ, і напісаць пажаданне родным Ляхавічам.

Наша моладзь імкнецца праявіць сябе ў розных сферах: у вытворчасці, бізнесе, адукацыі, культуры, спорце. Стала добрай традыцыяй ушаноўваць лепшых з лепшых менавіта падчас гэтага свята. Намеснік дырэктара льнозавода, старшыня Савета моладзі прадпрыемства, дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу Дзмітрый Багушэвіч урычыў падзячныя пісьмы завода сваім маладым калегам – вядучаму механіку Андрэю Ксёнжыку, кантрольнаму майстру Алене Ксёнжык (дарэчы, Алена і Андрэй – муж і жонка і прыйшлі на свята разам з маленькай дачкой), бухгалтару Вользе Сокал, загрузчыцы сыравіны Святлане Бортнік.

Падарунак за добрасумленную працу ад райпо атрымала яго сакратар Вікторыя Жыхарава.

А потым пачалася музычна-танцавальная праграма з песнямі, танцамі, пантамімай. Сапраўдны фурор выклікала выступленне цыркавой студыі з горада Кобрына. Знайшоўся занятак і для аматараў разумова-спартыўных гульняў – шашак, шахмат.

А завяршылася свята дыскатэкай.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Маладыя льнозавадчане.

Вікторыя Жыхарава з дачкой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *