Чаго ж хоча жанчына?
Большасць дзяўчат аддаюць перавагу далікатнасці ў спалучэнні з пяшчотай. Не варта меркаваць, што мужнасць праяўляецца ў бесцырымоннай напорыстасці.
Сучасныя маладыя прадстаўніцы прыгожай паловы не лічаць, што пра пачуцці павінен абавязкова першым гаварыць юнак, але ў душы спадзяюцца, што гэту адказную місію ён усё ж возьме на сябе.
Каханне, як і самі закаханыя, непаўторна, таму не капіруйце чужых адносін, а знаходзьце ў сваім каханні сілы, каб стаць лепш, дабрэй і прыгажэй.
Пакахаўшы, не хавайце ад любімага чалавека свае пачуцці, але пазбягайце назойлівасці.