Пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі
29 ліпеня адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, на якім разгледжаны арганізацыйныя пытанні.
Старшынёй акруговай выбарчай камісіі выбраны Федзько Мікалай Мікалаевіч, намеснікам старшыні – Чура Ірына Алегаўна, сакратаром – Яфімік Юлія Мікалаеўна.
Месца знаходжання камісіі: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79, каб. 302 (3 паверх). Кантактны тэлефон 8(0163) 41-21-91.
Рэжым работы: панядзелак-пятніца з 10.00 да 19.00, абед з 14.00 да 15.00; субота з 10.00 да 14.00; нядзеля – выхадны.