Фармат Брэстчыны ў алімпійскіх баталіях
Па стане на 9 чэрвеня гэтага года прадстаўнікамі Брэстчыны заваявана больш за 22 алімпійскіх “пропускаў” у 10 відах спорту.
Лёгкая атлетыка (9): Юлія Леанцюк, Алена Абрамчук і Павел Лыжын (штурханне ядра), Таццяна Халадовіч (кап’ё), Канстанцін Барычэўскі (скачкі ў даўжыню), Анастасія Яцэвіч (спартыўная хадзьба), Андрэй Чурыла (скачкі ў вышыню), Святлана Кудзеліч (3000 м з/п), Кацярына Белановіч (400 м з/б).
Веславанне акадэмічнае (3): Юлія Бічык, Вадзім Лялін, Таццяна Кухта.
Веславанне на байдарках і каноэ (1):
Алег Юрэня.
Стральба кулявая (1): Юрый Шчэрбацэвіч.
Веласпорт (1): Алена Амялюсік.
Фехтаванне (1): Аляксандр Буйкевіч.
Плаванне (1): Юлія Хітрая.
Цяжкая атлетыка (2): Пётр Асаёнак, Аляксей Мжачык.
Дзюдо (1): Дар’я Скрыпнік.
Традыцыйна асноўным відам спорту, які прадстаўляюць брастчане, з’яўляецца лёгкая атлетыка. Упершыню брэсцкай спартсменкай Дар’яй Скрыпнік будзе прадстаўлены такі від, як дзюдо.
Бокс (1): Павел Кастрамін заваяваў ліцэнзію, бокс таксама ўпершыню будзе прадстаўлены брастчанінам на Алімпіядзе.
Яшчэ пройдуць адборачныя спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы. Барацьбу за тое, каб трапіць у састаў алімпійскай зборнай, вядуць лёгкаатлеты Міхаіл Абрамчук, Эдуард Міхан, Дзмітрый Платніцкі, Эльвіра Герман.
Спартсмены-кандыдаты прадстаўляюць гарады Брэст, Пінск і Баранавічы, а таксама Бярозаўскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Лунінецкі, Ганцавіцкі і Столінскі раёны.
У лік топ-спартсменаў, на якіх ускладаюцца асноўныя медальныя надзеі, уваходзяць тры весляры.
Вадзім Лялін (веславанне акадэмічнае, у саставе “чацвёркі”).
У 2016 годзе заваяваў серабро на чэмпіянаце Еўропы, у 2015 – 1 месца на этапе Кубка свету і 3 месца на чэмпіянаце Еўропы.
Юлія Бічык (веславанне акадэмічнае) у 2016 годзе ў двойцы-парнай (з Таццянай Кухта) стала чэмпіёнкай Еўропы, а ў 2015 – бронзавым прызёрам чэмпіянату свету (з Кацярынай Карстэн).
Таццяна Кухта (веславанне акадэмічнае) у 2016 годзе ў двойцы-парнай (з Юліяй Бічык) стала чэмпіёнкай Еўропы, а ў 2015 – бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў “адзіночцы”.
Што датычыць Алены Амелюсік (веласпорт), то ў 2015 годзе яна стала чэмпіёнкай свету ў каманднай гонцы і чэмпіёнкай І Еўрапейскіх гульняў.
Барацьба за ліцэнзіі працягнецца арыенціровачна да пачатку ліпеня.
Канчатковы састаў алімпійскай зборнай будзе сфарміраваны 19 ліпеня.
Па інфармацыі Ірыны Альшовай, вядучага спецыяліста прадстаўніцтва НАК.