На шляху выпраўлення
На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС сёння знаходзіцца 281 чалавек, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць.
Для аздараўлення аператыўнай абстаноўкі ў даным накірунку службовай дзейнасці з 11 па 19 ліпеня на тэрыторыі раёна ў адпаведнасці з распараджэннем УУС Брэсцкага аблвыканкама “Аб правядзенні комплексных прафілактычных мерапрыемстваў у адносінах асоб, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд і за якімі прэвентыўны нагляд можа быць устаноўлены” правераны ўсе асобы, якія пападаюць пад даную катэгорыю.
У ходзе правядзення акцыі па месцы жыхарства наведалі 36 чалавек, якія маюць судзімасць. З імі праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, аказана садзеянне ў іх працаўладкаванні.
За час правядзення акцыі да крымінальнай ад-казнасці па арт. 421 КК РБ (незахаванне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) быў прыцягнуты жыхар вёскі Малое Гарадзішча. Вынесена 3 афіцыйныя папярэджанні асобам, у адносінах якіх прэвентыўны нагляд можа быць устаноўлены. А ў адносінах аднаго грамадзяніна складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства). Для пастаноўкі на ўлік да ўрача-нарколага адпраўлена 3 чалавекі, адзін накіраваны на лячэнне ў аблпсіхбальніцу. Работа ў даным накірунку не закончана.
У мэтах прафілактыкі парушэнняў і злачынстваў з боку асоб, якія маюць судзімасць, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна 29 ліпеня запланавана і будзе праведзена акцыя “Благовесть”, накіраваная на прывіццё духоўных і маральных каштоўнасцяў грамадзянам, асуджаным да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.
Мікалай СМАРШЧОК, старшы інспектар КВІ