Пра вылучэнне і кантроль

Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць пад пільным грамадскім кантролем. Такое меркаванне выказала Лідзія Ярмошына ў відэазвароце.Паводле даных Цэнтрвыбаркама на 11 ліпеня, выбарчымі камісіямі акрэдытавана                                240 нацыянальных наглядальнікаў, у тым ліку 15 – ад грамадзян шляхам падачы заяў, 21 – ад палітычных партый і 204 – ад грамадскіх аб’яднанняў.
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў таксама 44 міжнародныя наглядальнікі.    Усе яны прадстаўляюць СНД.
* * *
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня і працягнецца па 19 жніўня ўключна. Аб гэтым праінфармавала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным 14 ліпеня на інтэрнэт-партале Выбары 2016.
Вылучаць кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента будуць прэзідыумы раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Выбіраць членаў Савета Рэспублікі будуць дэпутаты мясцовых Саветаў        базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *