Крымінал. Здарэнні

Мак – не для клумбы
На прысядзібным участку вёскі Свяціца на плошчы 12   квадратных метраў  знішчана 5,5 кілаграма маку.
З боку ўчастка па вуліцы Янкі Купалы ў райцэнтры на пустэчы выяўлены дзікарослыя  зараснікі канапель на плошчы 13 квадратных метраў вагой каля 23 кілаграмаў. Пасевы забароненай расліны знішчаны.
Навошта?
Напрыканцы чэрвеня ў Тухавічах у 4 гадзіны раніцы двое нецвярозых мясцовых жыхароў  кідалі каменне ў вокны рэабілітацыйнага  цэнтра місіі “Вяртанне”. Узбуджана крымінальная справа.
Крадзёж  – шлях у зняволенне
У ноч з 14 на 15 ліпеня ў  магазіне “Надзея” Ляхавіцкага райпо двое ляхавічан разбілі  шкло і выкралі таварна-матэрыяльных  каштоўнасцяў  на суму 577 дэнамінаваных рублёў. Злачынцы затрыманы, вядзецца следства.
У Вялікай Лотве гаспадар павесіў прасушыць гумавую 4-месную  лодку. У выніку яна  з двара знікла. Злачынца не ўстаноўлены. РАУС праводзіць праверку.
Вясковец 1987 года нараджэння  выкраў у тухавічаніна электрычны дрыль. Па даным факце ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па такім жа артыкуле ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні ляхавічаніна, які ў мінулую пятніцу паквапіўся на тры  чужыя мабільнікі і веласіпед.
Рукі прэч
Жыхар вёскі Крывошын 1970 года нараджэння сістэматычна здзекаваўся з жонкі.  Яму пагражае арышт да 6 месяцаў ці пазбаўленне волі да трох гадоў.
10 ліпеня на пачатку восьмай гадзіны вечара ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі Зарытава, што муж  пагражае ёй забойствам. Матэрыялы накіраваны ў РАСК, узбуджана крымінальная справа.
Алхімік
Напачатку ліпеня  супрацоўнікі міліцыі выявілі ў аграгарадку Русінавічы факт вырабу і захоўвання 29 літраў самагону. Пенсіянер выдаў яго добраахвотна.
Са зводкамі знаёміў
Эльдар ВІЛЬЧКОЎСКІ, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *