Подпіс у падтрымку

Кампанія па выбарах у парламент набірае абароты. Зараз ідзе адзін з важнейшых яе этапаў – вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў: сваё слова гавораць працоўныя калектывы, палітычныя партыі, подпісы грамадзян у падтрымку асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, збіраюць ініцыятыўныя групы. Пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання праходзяць гэтымі днямі па ўсёй краіне. У аўторак у райцэнтры члены ініцыятыўнай групы, актывісты раённых арганізацый   “Белай Русі”, БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  збіралі подпісы  ў падтрымку Леаніда Цупрыка. Нашы землякі актыўна ставілі свае подпісы ў падпісных лістах.  Сярод іх і ляхавічанка
педагог Ларыса Вярбіцкая:
–  Абавязкова 11 верасня прыйду на ўчастак. Пераканана, што гэта грамадзянскі абавязак кожнага. Лічу, што вылучэнне кандыдатаў таксама  вельмі адказны  этап выбарчай кампаніі.  Сваім подпісам падтрымліваю кандыдатуру нераўнадушнага і  кампетэнтнага чалавека, якога паважаю і якому давяраю.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Дзмітрый Багушэвіч нагадаў, што   выбаршчык можа падпісацца за некалькіх асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.
Вылучэнне  кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь працягнецца  да  1 жніўня ўключна.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *