Атрадны дэсант
Канікулы – гэта не толькі час адпачынку, але і магчымасць зарабіць грошай на рэч, пра якую марыў доўгі час. Такі шанц дае праца ў студэнцкім атрадзе.
У Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы з 18 ліпеня за справу ўзяліся будаўнічы “Флагман” і сэрвісны “Электра”. Рамонт пакояў у інтэрнаце да новага навучальнага года ў першым атрадзе і падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва вытворчага цэха ў ”Трансэлектракамплекце” ў другім – іх працоўныя клопаты. 27 навучэнцаў другога і трэцяга курсаў з кіраўнікамі Наталляй Жаравовай і Пятром Скуратам настроены надзвычай сур’ёзна – зрабіць як мага больш.
Заняты лдакаўцы 8 гадзін, ёсць перапынак на абед. Кожную раніцу з ”Трансэлектракамплекта” рабят забірае і прывозіць аўтобус. Яны з першага дня з энтузіязмам прыступілі да працы. Змена прадоўжыцца да канца ліпеня.
Ірына ШЛОЙДА,
студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя Пушкіна.