Ураджай у слоікі

На кансервавым заводзе ідзе перапрацоўка ўраджаю. Спачатку закаркавалі ў слоікі 86 тон шчаўя для прыгатавання першых страў. Пасля былі агуркі, якія прадпрыемству дапамагла закупіць раённая спажыўкааперацыя, на сёння перапрацавана ўжо   240 тон сыравіны. На чарзе – кабачкі, якія     вырасцілі завадчане ва ўласнай падсобнай гаспадарцы. Ураджай добры, запэўнівае аграном прадпрыемства Аляксандр Кунцэвіч. Як і планавалі, збяруць  500 тон гэтай агародніннай культуры.
Цыбуля, морква, бульба, сталовыя буракі  таксама з падсобнай гаспадаркі. Для завода гэта адна з магчымасцей атрымаць прадукцыю з меншым сабекоштам, што ў спалучэнні з высокай якасцю  робіць ляхавіцкія кансервы запатрабаванымі ў спажыўцоў.
Аліна АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *