І ўборка, і сяўба
Гэтай парой на палях сельгаспрадпрыемстваў можна ўбачыць незвычайны малюнак: з аднаго боку камбайны ўбіраюць збожжавыя, а з другога – тэхніка сее пажніўныя культуры. Апошняе – каб грамадскі статак быў забяспечаны зялёнымі кармамі аж да глыбокай восені. Сёлета высяваюць сваю рэдзьку, азімую віку ў СВК “Жарабковічы”, “Ляхавіцкі”, ДП “Нача”. Гэтыя гаспадаркі, дарэчы, могуць забяспечыць насеннем і ўсе астатнія сельгаспрадпрыемствы раёна. На сенажацях і пашы таксама ажыўлена: падкошваюцца травы, хто мае запасы ўдабрэнняў – падкормліваюць азотам.
Шчыруюць на плантацыях і буракаводы – у “Жарабковічах”, “Шляху новым”, райаграсэрвісе пад караняплоды ўносіцца бор.
Вымушаны перапынак у жніве з-за дажджу хлебаробы выкарысталі для кантрольных праверак складоў для збожжа: дзе-нідзе падбельваюць памяшканні, право-дзяць дэзынфекцыю. І ўсе ў чаканні добрага надвор’я. Яно, на жаль, стрымлівае жніўныя работы.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.