Працай славяцца

Па стану на 26 ліпеня 2011 года

ПЕРАДАВЫЯ КАМБАЙНЕРЫ НА ЎБОРЦЫ ЎРАДЖАЮ ЗЕРНЕВЫХ

КУМЕЙША Аляксей Аляксеевіч і НЕСЦЯРОВІЧ Міхаіл Міхайлавіч з СВК “Шлях новы”, якія на камбайне КЗС 1218 убралі 88 га і намалацілі 408 тон зерня.

ВІНЕЛЬ Дзмітрый Станіслававіч і ТРЫСЦЕНЬ Аляксандр Аляксандравіч з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, якія на камбайне КЗС 1218 убралі 154 га і намалацілі   401 тону зерня.

ЛЕПШЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ

ПАБЯГАЙЛА Уладзімір Уладзіміравіч з СВК “Шлях новы”, які на аўтамабілі МАЗ 551605 перавёз 423 тоны зерня.

МАХНАЧ Уладзімір Мікалаевіч з СВК “Шлях новы”, які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ 33507 перавёз 401 тону зерня.

ЛЕПШЫЯ НА СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАХ

СМАРШЧОК Яўгеній Уладзіміравіч з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, які на агрэгаце КЗС-25 перапрацаваў   310 тон зерня.

ГЕРАСІМОВІЧ Анатолій Іванавіч і ЮНІК Леанід Іванавіч з СВК “Ляхавіцкі”, якія на агрэгаце “Мекмар”   М-819 перапрацавалі 116 тон зерня.

ЛЕПШАЯ ЎРАДЖАЙНАСЦЬ ЗЕРНЕВЫХ СЯРОД ГАСПАДАРАК РАЁНА

СВК “Ляхавіцкі” (старшыня ВІТКО Аляксандр Іванавіч) — убрана 6,4 % зерневых ад агульнай плошчы, ураджайнасць склала 72,1 ц/га.

СВК “Жарабковічы” (старшыня БУСЬКО Віталій Іванавіч) — убрана 3 % зерневых ад агульнай плошчы, ураджайнасць склала 64,6 ц/га.

СВК “Шлях новы” (старшыня ВАШЧУК Аляксандр Мікалаевіч) — убрана 32,9 % зерневых ад агульнай плошчы, ураджайнасць склала 48,9 ц/га.

СВК “Дарава” (старшыня ПЯТРОЎСКІ Уладзімір Віктаравіч) — убрана 17,9 % зерневых ад агульнай плошчы, ураджайнасць склала 48,8 ц/га.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *